Шабельнае фехтаванне

У мінулыя часы, калі шабля стала папулярным відам клінковай зброі ў Еўропе, традыцыя шабельнага фехтавання пашырылася і на землі сучаснай Беларусі.

 У шляхецкіх родах з пакалення ў пакаленне перадавалася тэхніка і адмысловыя сакрэты валодання шабляй. Але шабля стала важным відам зброіне толькі для шляхты, якой, дарэчы, на нашых землях было больш за 10% ад усяго насельніцтва. Прадстаўнікі іншых саслоўяў таксама маглі выкарыстоўваць шаблю ў якасці зброі. Гэта, напрыклад, і мяшчане Полацка і Віцебска, якія за валоданне землямі мусілі выконваць вайсковую службу - выпраўляцца ў паспалітае рушэнне і, мяшчане іншых гарадоў і мястэчак на магдэбургскім праве самакіравання, што абавязваліся мець у сваіх дамах зброю і ствараць гарадскія мілітарныя фарміраванні, і сяляне, што "паказачыліся" у ліхія часы XVII ст., і інш. Такім чынам, шабля магла быць вернай сяброўкай не толькі для шляхцюкоў. А ўжо пра тое, наколькі выдатна нашыя продкі секліся на палях бітваў, казаць не буду. Але пасля ўсяго вышэй тут адзначанага лічу вартым распачаць справу па аднаўленні традыцыі шабельнага фехтавання.

 Не буду сцвярджаць, што сам з'яўляюся вялікім майстрам шабельнага бою. майстрам шабельнага бою. Але за папярэднія гады быў назапашаны пэўны вопыт у азах шабельнага фехтааання. Ім гатовы падзяліцца зараз з іншымі зацікаўленымі асобамі. А ўжо засвоіўшы асновы боя на шаблях, наступнікі і паслядоўнікі змогуць пайсьці далей і узняць традыцыю шабельнага фехтавання на больш высокі ўзровень. Гэтым мы разам захаваем памяць пра славу ў ваярскіх справах нашых продкаў. Гэтым мы разам зробім нашу сучасную беларускую культуру яшчэ больш адметнай. Акрамя таго, займаючыся фізічнымі практыкаваннямі, можна прыдбаць больш здароўя і для сябе. Таму прапаную ўсім ахвочым далучыцца да адраджэння традыцыі шабельнага фехтавання на Беларусі. Будзьма, бо мы таго вартыя! 

Расклад заняткаў: аўторак, чацвер 20 30 - 22 00. (Перадавая,6)

Записаться в группы, а также получить всю интересующую Вас информацию можно по телефону: