7-ая гадавіна ФСК "Волат"!

Опубликовано: 09.09.2019

7 верасня 2019 на базе нашай галоўнай залі мы з гонарам адзначылі 7-ую гадавіну дзейнасці нашага ФСК "Волат"!

Мерапрыемства сабрала каля 150 чалавек - спартоўцаў і іх родных, сяброў і памочнікаў клубу.

Спачатку пад гукі сакральнага музычнага інструменту нашых продкаў - Беларускай Дуды была зроблена прамова Галоўнага трэнера клубу - Рака Віталя Іванавіча і ўзнагароджаны лепшыя атлеты клубу па спецыялізацыях каратэ і экстрымальны бег. Затым адбыўся масштабны фотасет, пасля якога разгарнуўся салодкі стол. Была зладжана анімацыйная праграма - кожны ахвочы мог пастраляць з сапраўднага луку па качане капусты, памятаць у мішэнь баявыя сякеры, пабіцца на мяккай зброі ці пагуляць у настольны теніс! Да таго ж для ўсіх ахвочых быў зладжаны турнір па вісе на адной з OCR-прыблудаў - круцячымся турніку на прызы кавярні "Ля Волата" ў трох катэгорыях -"хлопцы да 14 гадоў", "хлопцы старэйшыя за 14 гадоў" і "дзяўчаты". Пераможцамі ў іх сталі - Хрысценка Алесь, Мельнік Дзяніс і Рак Яніна.

Завершылася свята турнірам па лучных баях на базе лепшага клубу актыўнага адпачынку ў горадзе Мінску - Пейнтбол, лазертаг, квесты ў Мінске Парк 067! Усе гульцы былі разбіты на 5 каманд па 10 чалавек, якія гралі кругавы турнір па сістэме кожны з кожным, пасля якога 4 лепшыя каманды трапілі ў паўфіналы, дзе аспрэчылі медалі. Па выніках турніру першае месца ва ўпартай барадзьбе заняла каманда "Моладзь" (капітан Глеб Cуханяеў, другое месца каманда "Вікінгі" (капітан Віталь Рак) і трэцце месца каманда "Перамога" (капітан Аляксандр Каваленка).

Сёмы год пройдзены! З гонарам пачынаем восьмы! Зробім яго насычаным яскравымі Перамогамі ў гонар Радзімы і Роднага Клубу!
РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!!!

Глядзець болей фота.

..