9-ая гадавіна ФСК "Волат"!

Опубликовано: 14.09.2021

11 верасня 2021 году мы адзначылі 9-ую гадавіну рэгістрацыі ФСК “Волат”!

Мерапрыемства сабрала каля 150 чалавек - спартоўцаў і іх родных, сяброў і памочнікаў клубу.

Святочныя мерапрыемствы адбыліся на базе галоўнай залі па вуліцы Перадавой 6/9 і ўдзел у іх узялі больш за 150 чалавек – атлеты клубу, іх бацькі і сваякі, сябры клубу!
Святочная прамова старэйшага трэнера, шанаванне і ўзнагароджанне лепшых спартоўцаў сезону 20-21 па каратэ і OCR-гонках з перашкодамі, фуршэт, гульні, конкурсы, забаўкі сучасныя і сярэдневечныя! Завершыўся дзень баявымі гульнямі для ўсіх ахвочых. Лазертаг для дзяцей да 12 гадоў і пейнтбол для падлеткаў і дарослых старэйшых за 12 гадоў.

Яшчэ раз віншуем ўсіх датычных да справы “Волат”, жадаем здароўя, плённай працы над сваімі мэтамі і задачамі, перамог у спорце і па жыцці!
Свята скончылася, а наша дзейнасць працягваецца! У гонар Радзімы і Беларускага Спорту распачынаем наступны сезон!