Адважныя Сэрцам
У нядзелю 3 лютага ў Палацы Спорту "СКА" у горадзе Мінску адбыўся дабрачынны камандны турнір па каратэ "Адважныя Сэрцам".
Турнірн ладзіўся Аргкамітэтам Клубаў каратэ (ФСК "ВОЛАТ", ЧЭМПІЁН КЛУБ КАРАТЭ, KUMITEAM, UNMEI, CK «Юнiор», Клуб каратэ "Тэндай" SK "TAIGUN" KARATE), Мінска-Магілёўскай Епархіяй Рымска-каталіцкай Царквы і Беларускай Федырацыяй Каратэ.
Мерапрыемства было зладжана на небывала высокім арганізацыйным узроўні і стала сапраўдным святам каратэ, здаровага ладу жыцця сяброўства і дабрачыннасці! Асаблівую увагу арганізатары надалі парадку ў залі і на трыбунах, стымуляванню актыўнасці гледачоў -заўзятараў каратэ - карацей кажучы тым рэчам, якія робяць кожны від спорту прыдатным для успрыяцця гледачамі і СМІ. Для беларускага каратэ эта пакуль дзіўная рэч, але спадзяемся яна стане традыцыяй і трэндам!
Усе сабраныя ў якасці стартавых узносаў грошы будуць перададзеныя ў фонд дабрачыннай місіі "Чыстае Сэрца", якая займаецца дапамогай дзецям з асаблівасцямі развіцця і дзецям сіротам.
З спартовай кропкі гледжання спаборніцтвы атрымаліся досыць дужымі. Удзел бралі больш за 70 каманд з большасці рэгіёнаў Беларусі.
Атлеты клубу "Волат" паказалі на гэтым старце наступны медалёвы вынік:
"Золата".
Чысцякова Варвара (у складзе каманды Юніор) - каманднае кумітэ дзяўчынкі 12-13 гадоў.
Марат Бусел (у складзе каманды "Тайгун") - каманднае кумітэ хлопчыкі 8-9 гадоў.
"Срэбра"
Міраслаў Бароўскі, Юнчыц Ягор і Колеснік Іван - каманднае кумітэ хлопчыкі 10-11 гадоў.
"Бронза"
Ярик Клюкович, Глеб Рысевец, і Мельнік Дзяніс - каманднае кумітэ хлопчыкі 12-13 гадоў!
Падрыхтавалі спартоўцаў трэнеры адзялення каратэ ФСК "Волат" - Віталь Іванавіч Рак, Тарас Сяргеевіч Навахацька, Наста Сяргееўна Хрысценка, Вадим Загреков, Мікалай Юр'евіч Стальмаховіч.
Адміністрацыя клубу віншуе трэнераў і іх гадаванцаў з паказаным вынікам і зычыць ім моцнага здароўя і новых творчых поспехаў!
РАЗАМ ПЕРЕМОЖАМ!!!