Чэмпіянат г.Даўгаўпілса

Опубликовано: 14.05.2019

11 траўня 2019 году ў горадзе Даўгаўпілсе адбыўся маленькі латвійскі турнір "Чэмпіянат г.Даўгаўпілса па каратэ WKF -2019"

Удзел у ім бралі каля 10 латвійскіх каманд і дзіцячая каманда нашага клубу. Мы выкарыстоўвалі дадзены старт для атрымання першага міжнароднага спартыўнага досведу нашымі маленькімі атлетамі.
Наш састаў на дадзенам старце складаўся з 4-ох спартоўцаў, якія здолелі заваярыць дзьва медаля!

Рак Яніна - "золата" - індывідуальнае кумітэ дзяўчынкі 10-11 гадоў, да 35 кг.
Матвей Дрынь -"Срэбра- індывідуальнае кумітэ, хлопчыкі 10-11 гадоў, вышэй за 45 кг.

Падрыхтавалі прызёраў трэнеры па каратэ ФСК "Волат" - Наста Сяргееўна Хрысценка, Мікалай Юр'евіч Стальмаховіч ,Вадзім Уладзіміравіч Загрекаў, Віталь Іванавіч Рак.
Адміністрацыя клубу віншуе юных атлетаў і іх трэнераў з паказаным вынікам і зычыць ім далейшых творчых поспехаў!
Разам Пераможам!!!