Jurmala Grand Prix-2019

Опубликовано: 29.04.2019

12-14 красавіка 2019 году адбыўся выезд атлетаў каманды каратэ ФСК "Волат" на міжнародны турнір па каратэ "Jurmala Grand Prix-2019".

Турнір ладзіцца чацвёрты год запар і ў гэтым годзе сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў - блізу тысячы з 14 краін (Беларусь, Латвія, Расія, Украіна, Літва, Эстонія, Польшча, Данія,Бельгія, Нарвегія, Ірландыя, Галандыя, Саудаўская Аравія, Індыя). Турнір адбыўся вельмі моцным і прадстаўнічым.
Наша здабыча на гэтым старце:

"ЗОЛАТА"
Арцем Лявончык - індывідуальнае кумітэ, юніоры (16-17 гадоў) абсалютная вагавая катэгорыя.
"СРЭБРА"
Вадзім Загрекаў - індывідуальнае кумітэ мужчыны, вагавая катэгорыя -75 кг.
Чысцякова Варвара - індывідуальнае кумітэ дзяучынкі 12-13 гадоў, вагавая катэгорыя +47 кг.
"БРОНЗА"
Андрусь Таберка -індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў), вагавая катэгорыя - 55 кг.
Арцём Азаркевіч - індывідуальнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя - 57 кг.
Рaман Давiдоўскі - індывідуальнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя -70 кг.

Удзелам у гэтых спаборніцтвах мы атрымалі шмат баёў з моцнымі канкурэнтамі і вялікі міжнародны і жыццёвы досвед!
Падрыхтавалі спартоўцаў трэнеры ФСК "Волат" Віталь Іванавіч Рак, Вадзім Уладзіміравіч Загрекаў, Наста Сяргееўна Хрысценка, Мікалай Юр'евіч Стальмаховіч.
Разам Пераможам!!!