Кубак "Волат - 2018.2"

Опубликовано: 27.11.2018

25 листапада 2018 года мінуў наш чарговы турнір, Кубак "Волат -2018"!

У гэтым годзе мы зрабілі велізарны крок наперад у развіцці мерапрыемства. 568 спартоўцаў, якія прадстаўлялі 26 клубаў, бралі ўдзел у індывідуальных раздзелах, а 30 каманд у камандных змагаліся за трафеі турніру.Спаборніцтвы вызначыліся годнай барадзьбой, моцнай спартыўнай канкурэнцыяй, сваім фірмовым духам і атмасферай якую разам стварылі арганізатары і ўдзельнікі.
У першыню "Кубак "Волат" адбыўся ў вялікім легкаатлетычным манежы РЦОП (вул. Каліноўскага 111), на пяцёх татамі !
ФСК "Волат" шчыра дзякуе усім, хто дапамог правесці годнае мерапрыемства:

Уcім камандам, якія падтрымалі турнір удзелам,
Судзейскаму корпусу пад кіраўніцтвам Галоўнага судзі турніру Дзяніса Валерьевіча Подолінскага,
Медычнаму корпусу пад кіраўніцтвам Дабравольскага Мікалая,
Гукааператару - Васілью ЛілМаку Макарэнка,
"Цяслярні "Волат" за арыгінальную і эксклюзіўную ўзнагародную прадукцыю,
Усім партнёрам і спонсарам турніру - IT-Club  - Компьютерные курсы для детей в Минске, SAVVABRAND. MINSK, WAKEPARK.BY, Крама "Волат" , Кавярня "Ля Волата" і Tokaido Беларусь | Экипировка для карате.
Дзякуй усім, працяг будзе, абяцаем зрабіць усе залежнае ад нас, каб "Куба "Волат" -2019 стаў Міжнародным!
Пабачымся на Кубку "Волат" -2019!

Сиотреть больше фото...