Малады ВОЛАТ 2019

Опубликовано: 02.12.2019

Мінуў тыдзень ад завяршэння турніру па каратэ для дзяцей “Малады Волат” і прыйшла пара ўжо выкласці справаздачу!

Турнір адбыўся на базе веладрому “Мінск-Арэна” і сабраў на трох татамі больш за 330 удзельнікаў з 16 клубаў Мінску, Мінскай і Гомельскай вабласцей. Абслугоўвалі мерапрыемства 30 судзяў пад кіраўніцтвам галоўнага судзі турніру, Рэферы EKF, Мудрацова Аляксандра Пятровіча.

Увогуле 24.11.2019 мы планавалі зрабіць вялікі турнір “Кубак Волат” і зрабіць яго міжнародным (свой удзел падцвердзілі шэраг клубаў Расіі, Украіны і Латвіі), але ў выніку таго, што на гэтыя ж даты выпала перанесеная з вясны “Ўніверсіада” і атэставаныя судзі ў першую чаргу былі павінны абслугоўваць авфіцыйны турнір, мы не мелі магчымасці сабараць годны судзейскі корпус для судзейства такога значнага мерпрыемства. Таму было прынятае рашэнне правесці дзіцячы турнір, для дзяцей да 13 год уключна з мэтай атрымання досведу як юнымі атлетамі так і неспрактыкаванымі судзямі. Для таго каб кожны ўдзельнік працэсу атрымаў максімальную практыку мы вырашылі рабіць турнір па змешанай сыстэме, што гарантавала атлетам магчымасць правядзення як мінімум 2-3 паедынкаў пры любым раскладзе, нават у выніку паразы у кожным з іх. Таксама тріадыцыйна на нашым турніры былі асобныя катэгорыі для пачаткоўцаў, што давала магчымасць зусім недасведчаным атлетам атрымаць неабходны баявы досвед у паедынках з атлетамі адпаведнымі па ўзроўні.

Абслугоўвалі турнір з большага маладыя судзі, якія маюць катэгорыі Б, ці увогулле толькі рыхтуюцца здаць судзейскія экзамены. Негледзячы на маладыя судзейскія брыгады і не звыклую сістэму правядзення спаборніцтваў, судзейства прайшло гладка, бадзёра і мерапрыемтсва завершылася па рэгламенце, дзякуючы Галоўнаму Судзе турніру – Мудрацову Аляксандру Пятровічу. Рэферы EKF правёў выдатную працу, вялікі дзякуй яму за ўдалае кіраванне сдзейскім корпусам!Вялікі дзякуй за працу ўсяму судзейскаму корпусу і яго кіраўніку!

Таксама дзячым Зміцеру Осіке , кіраўніку школы каратэ “Санга” за вялікую дапамогу па арганізацыі мерапрыемства! Дзякуй. Осс!!!
Афіцыйнай моваю турніру была Родная, Беларуская – цырымоніі Адкрыцця, Закрыцця і ўсе ўзнагароджанні адбываліся толькі на ёй. Пратаколы, дыпломы і ўвесь сакрытарыят таксама працавалі па-беларуску, за што, шмат хто з удзельнікаў,гледачоў і бацькоў малых атлетаў шчыра падзяквалі нам, як арганізатарам!
Турнір прайшоў не дрэнна, карысна для ўсіх яго удзельнікаў – атлетаў, трэнераў і судзяў. Усе атрымалі шмат карыснага досведу, а ў агульнакамандным заліку прызавя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1. Тэндай (Мінск).
2. Эверэст (Мінск).
3. Арсенал (Мінск).

Віншуем пераможцаў агульнакаманднага заліку! Зычым ім моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў на шляху каратэ і ўвогулле па жыцці ну і канечне ж любіць Радзіму!
РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!

Фота...