Мерапрыемства па гісторыі

Опубликовано: 20.11.2017

19 лістапада ў клубнай кавярні адбылася сустрэча-лекцыя пад кіраўніцтвам Юрася Ўсціновіча - гістрыка, рэканструктара і каскадзёра

На мерапрыемства прыйшлі блізу 30 чалавек - спртоўцаў, трэнераў клубу "Волат", а таксама трохі людзей звонку! Усе прысутныя даведаліся пра тое як ваявалі, трэніраваліся і перамагалі нашы продкі ў эпоху ранняга серэднявечча, у часы Полацкага Княства. Вельмі падрабязна было расказана пра узбраенне крывічоў і тэхніку працы з ім. Падчас лекцыі кожны прысутны меў магчымасць узяць у рукі сераднявечную зброю, апрануць ламелярныя даспехі і шаломы палачан. Мы ўсе мелі магчымасць дакрануцца да сваёй гісторыі, адчуць ваярскі дух нашых продкаў, узняць свой ваярскі дух і атрымаць мацівацыю для далейшага развіцця, каб адпавядаць тым хто жыў,змагаўся і перамагаў , каб зараз жылі, змагаліся і перамагалі мы!

Вялікі дзякуй Юрасю, наступнае мерапрыемства будзе прысвечана эпохе князя Міндауга - узнікненне Вялікага Княства Літоўскага. Яно адбудзецца у снежні, пэўная дата будзе абвешчана загадзя! Заставайцеся з намі, сачыце за навінамі!
РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!!!