Моладзевая Прэмьер-Ліга (Італія)

Опубликовано: 20.12.2019

12-15 снежня 2019 году у горадзе Лідо-Ді-Йозоло (Італія) адбыўся чарговы этап Моладзевай Прэмьер-Лігі WKF

Удзел бралі каля 3600 атлетаў з 65 краін з усіх кантынентаў у тым ліку і 4 атлеты ФСК “Волат”, атлеты Нацыянальнай Моладзевай СборнайРэспублікі Беларусь. Моладзевая Прэмьер-Ліга - гэта сістэма турніраў для моладзі – міні кадзетаў (12-13 гадоў), кадзетаў (14-15 гадоў) і юніораў (16-17 гадоў), якая збірае мацнейшую моладзь свету каратэ, бо на падставе выніку змаганняў атлеты атрымоўваюць балы ў рэйтынг сусветнай федэрацыі, які ўплывае спартыўны лёс маладога атлета пры пераходзе ў дарослую катэгорыю, пры адборы на такія турніры як Юнацкія Алімпійскія Гульні. Менавіта для беларускіх спартоўцаў вынікі выступы на этапах Моладзевай Прэмьер-Лігі адыгрываюць ролю пры адборы у Моладзевую Нацыянальную Сборную каманду. Таму на МПЛ збіраюцца вельмі моцныя атлеты і колькасць канкурэнтаў у кожнай вагавай катэгорыі ад 70 да 150 байцоў, боллшасць з якіх высокага спартовага ўзроўню.

Вынік нашай працы на татамі –
Таберка Андрусь (юніоры 16-17 гадоў, да 55 кг) – 1-бой – перамога над атлетам з Туркменістану 2-0, 2-гі бой, параза ад каратыста з Расійскай Федырацы – 0-4.
Давідоўскі Раман – (кадзеты(14-15 гадоў), да 70 кг) – параза ад атлета з ЗША з лікам 0-2 у першым баі.
Лявончык Арцём – (юніоры 16-17 гадоў, вышэй за 76 кг) – параза ад спартоўца сборнай Бельгіі з лікам 0-2 у першым баі.

Азаркевіч Арцём - (кадзеты(14-15 гадоў), да 57 кг) –
1-ы бой – перамога над чальцом сборнай Гішпаніі- 8-0.
2-гі бой – Перамога над атлетам сборнай Македоніі (срэбраны прызёр Першынства Еўропы 2019 і “бронзавы” прызёр Першынства Свету 2019) з лікам 3-1.
3-ці бой – Перамога над атлетам з Расійскай Федэрацыі з лікам 3-1.
4-ы бой –Перамога над украінца з лікам 7-0.
5-ы бой – Перамога над атлетам зборнай Нямеччыны па хантэі пры ліку 0-0.
6-ы бой – Перамога над каратыстам з Рассійскай Федэрацыі па хантэі пры ліку 3-3.
7-ы бой – фінал Перамога над атлетам зборнай ЗША па хантэі пры ліку 2-2. “Залаты” медаль! І Беларускі сцяг з гонарам лунае па-над усім Светам у гонар Перамогі Беларуса ў гэтай вагавай катэгорыі.

Медаль атрымаўся гістарычным – гэта першы медаль Арцёма з ТОП-турніраў, Першае “Золата” клубу “Волат” з Топ-турніраў, Першы мужчынскі фінал і “Золата” для Беларускіх атлетаў у межах Моладзевай Прэмьер –Лігі!
Віншуем Арцёма, Трэнерскі Корпус “Волат”, сваякоў і сяброў Атлета з гэтай Перамогай! Зычым моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў на карысць Бацькаўшчыны і роднага “Волату”!
Дзякуем усім, хто меў дачынення да падрыхтоўкі і арганізацыі выезду ў Італію - Трэнерскі Корпус, Атлетаў, Адміністрацыю "Волат", спонсараў і сяброў, Дзяніса Валер'евіча Падалінскага , які дапамог з секундаваннем атлета пачынаючы з стадыі 1/8, фіналу.
Перамога – гэта Абавязак!
Разам Пераможам!!!