Новы праэкт клуба "Волат"!

Опубликовано: 18.11.2017

Радыя паведаміць шаноўнаму спадарству аб старце нашага новага праэкту.

Шэраг лекцый по вайсковай гісторыі Беларусі, якія мы будзем ладзіць штомесяц ажно да лета 2018. Чаму мы гэта робім? Бо маем вялікую ўпэўненасць у тым, што веданне ўласнай гісторыі ёсць карысным для кожнага чалавека, а для спартоўца з'яўляецца неабходным.

На нашых лекцыях кожны наведнік зможа даведацца пра тое, як трэнірвалісь, змагаліся, перамагалі нашыя продкі-ваяры, выраблялась зброя, а ў дадатак - пэўныя асаблівасці тактыкі і стратэгіі і мажлівасць узяць у рукі тагачасную сброю і папрацаваць з ёй.

Першая лекцыя на тэму: "Вайсковая гісторыя Полацкага княства, як першага дзяржаўнага ўтварэння на тэрыторыі сучаснай Беларусі" пройдзе у нядзелю19 лістапада ў Кавярнi "Ля Волата" , пачатак у 13.00. Чакаем ўсіх жадаючых!