Першынства Беларусі

Опубликовано: 01.06.2021

У суботу 30 траўня 2021 у горадзе Мінску адбылося Адкрытае Першынства Беларусі сярод кадзетаў, юніораў і моладзі.

Гэты старт з’яўляецца адборачным для фарміравання моладзевай сборнай і ўсе беларускія каманды імкнуцца падысці да яго у лепшай форме. Удзел бралі больш за 200 каратыстаў ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў з усіх кропак нашай краіны дзе развиваецца каратэ WKF.
Атлеты клубу “Волат” у гэты дзень паказалі наступны медалёвы вынік.

“Золата”.
Азаркевіч Арцём – індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў), вагавая катэгорыя да 68 кг.
Хрысценка Алесь – індывідуальнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя вышэй за 70 кг.
Чысцякова Варвара – індывідуальнае кумітэ кадзеткі (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя да 54 кг.
“Срэбра”.
Клюковіч Яраслаў –індывідуальнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя вышэй за 70 кг.
Рысевец Глеб – індывідуальнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя да 70 кг.

Падрыхтавалі атлетаў трэнеры ФСК “Волат” Рак Віталь ІванавічСтальмаховіч мікалай Юр’евічЗагрэкаў Вадзім Уладзіміравіч і Хрысценка Наста Сяргееўна.
Акрамя атлетаў і трэнераў удзел у турніры бралі атэставаныя судзі ФСК “Волат” Стальмаховіч Алена, Таберка Андрусь і Швед Ігар.
Па выніках гэтае першынства стала самым удалым за Гісторыю Клубу – у першыню 5 атлетаў нашай каманды трапілі ў фіналы ў межах аднаго Першынства, і медалёвы вынік – тры “золата” і два “срэбра” таксама стаў лепшым.
Віншуем усю каманду атлетаў, трэнераў, судзяў, Адміністрацыю клубу, а таксама іх бацькоў і сваякоў з прадэманстраваным вынікам, зычыць ім моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў на карысць Бацькаўшчыны і Роднага Клубу!
Разам Пераможам!