Першынства Гародні

Опубликовано: 26.05.2021

16-га траўня 2021 году ў Гародні адбыўся рэспубліканскі турнір па каратэ” Адкрытае Першынства Гарадзенскай вобласці 2021” .

Удзел у турніры бралі больш за 400 атлетаў з Гародні, Мінску, Пінску, Берасця, Магілёву, Мазыру, Гомеля, Барысава і Скідзелю.
Каманда каратэ ФСК “Волат” паказала наступны медалёвы вынік на гэтым старце.

Азаркевіч Арцём – “золата” індывідуальнае кумітэ, юніоры 16-17 гадоў, вагавая катэгорыя да 68 кг.
Чысцякова Варвара – “золата” індывідуальнае кумітэ кадзеткі (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя да 54 кг.
Давідоўскі Раман – “срэбра” індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў), вагавая катэгорыя вышэй за 76 кг.
Камнада у складзе Калеснік Іван, Дрынь Мацвей і Дуброўскі Вадзім – “срэбра” у камандным кумітэ хлопцы 12-13 гадоў.
Хрысценка Алесь – “бронза” ў індывідуальным кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя вышэй за 63 кг.
Калеснік Іван – “бронза” ў індывідуальным кумітэ хлопцы 12-13 гадоў, вагавая катэгорыя вышэй за 50 кг.
Дуброўскі Вадзім - “бронза” ў індывідуальным кумітэ хлопцы 12-13 гадоў, вагавая катэгорыя вышэй за 50 кг.
Каманда ў складзе Хрысценка Алесь, Юнчыц Ягор, Суханяеў Глеб – “бронза” ў камандным кумітэ кадзеты 14-15 гадоў.

Судзейскі корпус турніру быў умацаваны атэставанымі судзямі ФСК “Волат” Чэшкай Максімам і Шведам Ігарам.
Падрыхтавалі атлетаў трэнеры клубу Рак Віталь ІванавічСтальмаховіч мікалай Юр’евічЗагрэкаў Вадзім Уладзіміравіч і Хрысценка Наста Сяргееўна.
Віншуем усіх атлетаў іх родных і трэнераў з паказаным вынікам і жадаем моцнага здароўя ды новых творчых поспехаў!
Перамога Патрабуе Падрыхтоўкі!
Разам Пераможам!