Першынства Мінску

Опубликовано: 15.04.2021

У нядзелю 11 красавіка 2021 году каманда каратэ ФСК “Волат” брала ўдзел у Адкрытым Першынстве гораду Мінску па каратэ 2021 году.

У турніры бралі ўдзел каля 200 атлетаў. Склад нашай каманды на гэтым старце быў абмежаваны атлетамі узроставай групы 14+ якія выступалі ў межах падрыхтоўкі да Першынства Рэспублікі, якое адбудзецца ў траўні і стане этапам адбору да ўдзелу ў Першынстве Еўропы 2021 у Фінляндыі.

7 “Волатаўцаў” здолелі заваяваць 6 медалёў. Свой унёсак у агульную скарбонку ўнеслі:
Давідоўскі Раман – “золата” індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў), вагавая катыгорыя вышэй за 76 кг.
Азаркевіч Арцём -“золата” індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў), вагавая катыгорыя вышэй да 68 кг.
Юнчыц Ягор – “золата” індывідульнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя вышэй за 70 кг.
Суханяеў Глеб –“срэбра” індывідуальнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя да 57 кг.
Чысцякова Варвара –“срэбра” індывідуальнае кумітэ кадзеткі (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя вышэй за 54 кг.
Хрысценка Алесь – “бронза” індывідульнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў), вагавая катэгорыя вышэй за 70 кг.

Судзейскі корпус турніру быў умацаваны атэставанымі судзямі ФСК “Волат” Стальмаховіч Аленай і Чэшкай Максімам.
Падрыхтавалі атлетаў трэнеры ФСК “Волат” Рак Віталь ІванавічСтальмаховіч мікалай Юр’евічЗагрэкаў Вадзім Уладзіміравіч і Хрысценка Наста Сяргееўна.
Адміністрацыя клуба віншуе атлетаў і трэнераў з паказанымі вынікамі і жадае ім далейшых тврчых поспехаў.
Разам Пераможам!