Першынства РБ
26 верасня 2020 у горадзе Мінску адбылася чарговае Першынства і Кубак Рэспублікі Беларусь па каратэ.
Гэта галоўны нацыянальны турнір для моладзі, на падставе якога фарміруецца склад сборнай каманды на наступны календарны год і выяздны склад сборнай для удзелу у ТОП-турнірах Першынствах Свету і Еўропы. Таму кожная арганізацыя, якая займаецца развіццём каратэ на Беларусі імкнецца падвесці сваю моладзь да гэтага турніру ў найлепшай форме.
У гэтым годзе удзел у турніры бралі больш за 200 атлетаў з усіх рэгіёнаў Беларусі і канечне ж каманда ФСК “Волат” якая прадэманстравала на татамі наступны вынік :
“Золата”.
Давидоўскі Раман – індывідуальнае кумітэ, юніоры (16-17 гадоў) вышэй за 76 кг.
Азаркевіч Арцём – індывідуальнае кумітэ, юніоры(16-17 гадоў) да 68 кг.
Стрытовіч Даніла – індывідуальнае кумітэ, юніоры(16-17 гадоў) да 61 кг.
“Срэбра”
Хрысценка Алесь – індывідуальнае кумітэ, кадзеты (14-15 гадоў) вышэй за 70 кг.
Суханяеў Глеб – індывідуальнае кумітэ, кадзеты(14-15 гадоў) да 52 кг.
“Бронза”
Таберка Андрусь – індывідуальнае кумітэ, юніоры(16-17 гадоў) да 61 кг.
Рысевец Глеб – індывідуальнае кумітэ, кадзеты (14-15 гадоў) да 70 кг.
Чысцякова Варвара – індывідуальнае кумітэ, кадзеткі (14-15 гадоў), вага да 54 кг.
Таксама “бронзавы” медаль, але ўжо ў межах турніру для дарослых – Кубку Рэспублікі Беларусь заваярыў Стальмаховіч Мікалай у вагавай катэгорыі да 84 кг.
Такім чынам, Кожны атлет ФСК “Волат”, які быў заяўлены на Першынства прынёс камандзе медаль. У агульнакамандным заліку каманда “Волат” апынулася на чацьвёртым месцы. Першае і другое месцы занялі сборныя Берасцейскай вобласці і Мінску, трэццаяе месца, каманда “Арсенал” дзякуючы лідэртсву ў ката. Каманды ўсіх астатніх клубаў, спартыўных школ і сборныя ўсіх астатніх рэгіёнаў якія былі прадстаўлены на турніры (Віцебская, Магілёўская, Гомельская вобласці) мы абышлі.
Пакуль нажаль няма канкрэтнай інфармацыі і разумення, якім чынам будзе фарміравацца выездны склад сборнай каманды на Моладзевую Еўропу 2021, але вынікі Першынства Рэспублікі дакладна будуць улічвацца, таму маем мэту іецб шырокае прадстаўніцтва у Моладзевай Нацыянальнай Сборнай нашай Радзімы і годна прадставіць яе на Еўропе.
Падрыхтаваў атлетаў старэйшы трэнер ФСК “Волат”, Рак Віталь Іванавіч пры дапамозе трэнероў клуба Стальмаховіча Мікалая Юр’евіча, Хрысценкі Анастасіі Сяргееўны, Загрэкава Вадзіма Ўладзіміравіча і Чэшкі Максіма Юр’евіча.
Віншуем атлетаў і іх трэнераў з паказаным вынікам і жадаем на спыняцца на дасягнутым!
Разам Пераможам!!!