Першынство і Кубак па каратэ

Опубликовано: 02.10.2019

28-29 верасня 2019 году ў горадзе Мінску адбыліся Першынство і Кубак Беларусі 2019 па каратэ.

Галоўны старт для моладзі, адзін з этапаў адбору ў моладзевую нацыянальную зборную.Каманда клубу “Волат” вядома ж брала ўдзел у гэтым мерапрыемстве і паказала на ім наступны вынік.

Таберка Андрусь - “золата” у кумітэ юніоры 16-17 гадоў вагавая катэгорыя да 55 кг.
Давідоўскі Раман – “золата” у кумітэ кадзеты 14-15 гадоў, вагавая катэгорыя да 70 кг.
Арцём Азаркевич – “золата” у кумітэ кадзеты 14-15 гадоў, вагавая катэгоыя да 57 кг.
Арцём Лявончык –“срэбра” у кумітэ, юніоры 16-17 гадоў, вагавая катэгорыя +76 кг.
Загрэкаў Вадзім – “бронза” у кумітэ мужчыны, вагавая катэгорыя да 75 кг.

Уся каманда паказала нядрэнную барадзьбу на татамі, якая стала лагічным вынікам праведзенай працы па непасрэднай падрыхтоўкі да гэтых турніраў, якая была распачата намі ў канцы ліпеня прадсезонным трэніровачным летнікам.

Ужо праз 3 тыдні у сталіцы Рэспублікі Чылі, горадзе Сантьяго де Чылі, адбудзецца 11-ы Моладзевы Чэмпіянат Свету па каратэ, удзел у якім з за недахопу фінансавання возьме толькі адзін з нашых Чэмпіёнаў –Азаркевіч Арцём, разам са старэйшым трэнерам Віталём Іванавічам Ракам. Рашэнне па фінансаванні было прынятае на падставе пазіцыі Арцёма ў рэйтынгу сусветнай федырацыі каратэ – з усіх нашых атлетаў яна зараз наівышэйшая. Маем грошы на аднаго ваяра – вязем аднаго, але нават у такім складзе зробім ўсё магчыме каб годна прэзентаваць Беларусь у змагані з найлепшымі каратэкамі Свету!

Астатнія пасля невялікага адпачынку пачнуць падрыхтоўку да наступнага этапу Моладзевай Прэмьер-Лігі , які адбудзецца у снежні ў горадзе Джесло ( Італія) і стане наступным этапам адбору у Моладзевую зборную для ўдзелу ў Моладзевым Чэмпіянаце Еўропы 2020 у Будапешце (Вугоршчына) у лютым.

Віншуем усіх з паказаным на Першынстве і Кубку вынікам - атлетаў, іх бацькоў, старэшага трэнера і ўвесь трэнерскі корпус “Волат”, які працаваў на гэты вінік. Жадаем ўсім задороўя, далейшых творчых поспехаў і разганяць “Волат”-машыну яшчэ шпарчэй, да насамрэч сур’ёзных вынікаў!

ПЕРАМОГА – ГЭТА АБАВЯЗАК!!!
РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!!!

МЕДАЛЬНЫЙ ЗАЧЕТ ПиКРБ2019