Першынства Гарадзенскай вобласці

Опубликовано: 04.10.2021

25 верасня ў Гародні адбыўся рэспубліканскі турнір па каратэ, Першынства Гарадзенскай вобласці.

У мерапрыемстве бралі ўдзел больш за 400 каратыстаў з Гародні, Мінска, Мазыра, Гомеля, Барысава, Пінску, Берасця і Іўя. Каманда "Волат" паказала на гэтым старце наступны вынік:

Рысевец Глеб - "золата", юніоры 16-17 гадоў, вагавая катэгорыя да 68 кг.
Дрынь Мацвей - "золата", хлопцы 12-13 гадоў вышэй за 50 кг.
Хрысценка Алесь - "срэбра", юніоры 16-17 гадоў вышэй за 68 кг.
Давідоўскі Раман - "бронза", юніоры 16-17 гадоў вышэй за 68 кг.
Суханяеў Глеб - "бронза", кадзеты 14-15 гадоў да 57 кг.
Пятроўская Лаліта - "бронза", дзяўчынкі 12-13 гадоў +47 кг.
Каманда "Волат" ў складзе Дрынь Мацвей, Свірыд Аляксей і Абмётка Цімур - "бронза" ў камандным кумітэ, хлопцы 12-13 гадоў.

Таксама судзейскі корпус турніру быў умацаваны атэставанымі суддзямі клубу "Волат" Таберкай Андрусём і Азаркевічам Арцёмам. Працавалі з атлетамі на татам і па-за ім трэнеры Рак В.І. і Стальмаховіч М.Ю.

Віншуем атлетаў, трэнераў і суддзяў з пачаткам змагальнага сезону 2021-22 і зычым ім здароўя і новых творчых поспехаў!
Перамога Патрабуе Падрыхтоўкі!