POLISH OPEN

Опубликовано: 19.10.2018

5-7 кастрычніка 2018 каманда каратэ нашага клубу брала ўдзел у міжнародным турніры "POLISH OPEN GRAND PRIX BELSKO-BIALA".

У спаборніцтвах, якія адбыліся у горадзе Бяльско-Бяла удзельнічалі - агулам больш за 1600 спартоўцау з 129 клубаў з 30 краін .

На гэтым старце "Волатаўцамі" быў паказаны наступны медальны вынік:
Арцём Лявончык - "Бронза", індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў), вага больш за 76 кг.
Арцём Лявончык - "Бронза", індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў), Абсалютная вагавая катэгоры.
Ярик Клюкович - "Бронза", індывідуальнае кумітэ хлопцы 12 -13 гадоў, вага меньш за 45 кг.
Стальмаховіч Мікалай і Азаркевіч Арцём адзін крок не дайшлі дйшлі спачатку да фіналу, а потым і да "бронзы" стаўшы пятымі у сваіх катэгорыях.

Падрыхтавалі спартоўцаў трэнеры ФСК "Волат" па каратэ Настасся Сяргееўна Хрысценка Вадзім Уладзіміравіч Загрекаў Мікалай Юр'евіч Стальмаховіч Віталь Іванавіч Рак.
Адміністрацыя клубу "Волат" віншуе спартоўцаў і трэнераў з атрыманымі вынікамі, зычыць моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў.
РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!!!