Правіла WKF

Опубликовано: 20.11.2019

У галоўнай залі ФСК “Волат” адбыўся фінальны тэарэтычны занятак па правілах каратэ WKF

16 лістапада 2019 года ў галоўнай залі ФСК “Волат” адбыўся фінальны тэарэтычны занятак і ўнутрыклубны экзамен па правілах каратэ WKF з атлетамі ўсроставай групы 14 гадоў і старэйшыя. Мерапрыемства ажыцеўлялася ў межах падрыхтоўкі судзяў па каратэ клубу “Волат” да судзейскага экзамену Беларускай Федэрацыі Каратэ, які адбудзецца напрыканцы лістападу.

Практычнае судзейства ажыцеўлялася ў межах спарынгавай сесіі для атлетаў узроставых груп 10-11 і 12-13 гадоў удзел у якой акрамя “волатаўцаў” бралі атлеты клубаў “KumiteTeam” i “Sanga”. Агульная колькасць удзельнікаў спарынгаў склала 90 атлетаў, кожны з якіх правёў 5-6 баёў з судзействам.
Дзякуючы мерапрыемству атлеты, судзі і трэнеры атрымалі шмат інфармацыі і досведу і зрабілі наступны крок на сваім шляху каратэ. Гэты дзень мы паравялі ўдала і з карысцю, пабачымся праз тыдзень на дзецячым турніры па каратэ “Малады Волат”!

Перамога патрабуе падрыхтоўкі!
Разам пераможам!