Спарынгавая сэссія
18-19 верасня 2021 на базе галоўнай залы ФСК "Волат" наша каманда правяла адразу два мерапрыемствы
накіраваныя на ўзняццё ўзроўню беларускага спартыўнага каратэ WKF:
- Судзейскі семінар-практыкум па кумітэ пад кіраўніцтвам рэферы EKF, Мудрацова Аляксандра Пятровіча.
- Спарынгавую сустрэчу для атлетаў спецыялізацыі каратэ ўзроставых груп дзеці, кадзеты, юніоры і дарослыя.
Мерапрыемствы прайшлі на добрым арганізацыйным узроўні і атрымалі станоўчыя адзнакі ад удзельнікаў.
Што тычыцца судзейскага семінару, ён адбыўся не шматлюдным, але яго наведалі судзі, якія дзейсна імкнуцца быць прафесіяналамі, вучыцца, павышаць свой узровень. Мы упэўненыя, што большасць з іх - гэта будычыня нашага нацыянальнага судзейскага корпусу.
Спартыўная частка выклікала пэўны ажыятаж і мы нават не мелі магчымасці прыняць усіх ахвочых. Рэгістрацыя была зачынена на суткі раней заяўленага, бо далейшае павелічэнне колькасці ўдзельнікаў зрабіла б немагчымым якаснае і карыснае правядзенне мерапрыемства. У сустрэчы бралі ўдзел блізу 110 атлетаў з клубаў "Волат", "КумітэЦім", "Унмэй", "Чэмпіён" ,"Гонар", "Санга", "Штурм", "Юніор", "Тайгун" (усе Мінск) і БФВЕ (Барысаў). Дзякуй усім ім за сумесную працу!
Гэта мерапрыемства прайшло ўдала і карысна дзякуючы ўсёй камандзе "Волат", але асабліва важны аб'ём працы выканалі Чэшка Максім Юр'евіч, Стальмаховіч Мікалай Юр'евіч, Стальмаховіч Алена Сяргееўна і Загрэкаў Вадзім Уладзіміравіч.
Працяг будзе, мы абяцаем працягваць ладзіць мерапрыемствы скіраваныя на рост узроўню айчыннага спорту - судзейскія, метадычныя і спартовыя!
У хуткім часе абвесцім аб семінары па рэабілітацыі і прафілактыке траўмаў, які адбудзецца 2 кастрычніка 2021 ў #ЗаліНаЗаводзе !
Перамога патрабуе падрыхтоўкі!