Турнір па спартыўнай тэхніцы

Опубликовано: 25.12.2019

22 снежня на базе галоўная залі ФСК “Волат” адбыўся ўнутрыклубны турнір па спартыўнай ударнай тэхніцы.

Мэта мерапрыемства – падрыхтоўка спартовага рэзерву ФСК “Волат” і выхаванне маладых беларусаў на глебе спорту і здаровага ладу жыцця. Удзел у турніры бралі 32 юных атлета клубу, якія рыхтуюцца напрыканцы бягучага сезону ўступіць у серыю унутрыклубных турніраў ВКЛ, а хтосці нават паспрабаваць свае сілы на татамі па-за межамі роднага клубу.

Турнір быў зладжаны па змешанай сыстэме – усе удзельнікі былі разбіты на дзве узроставыя катэгорыі 2010 год нараджэння і 2008-09 г.н. Кожная з якіх у сваю чаргу на падгруппы па 5-6 каратыстаў. У межах кожнай падгруупы кожны спартовец змагаўся з кожным, а 8 лепшых атлетаў па выніках групавого этапу у кожнай узроставай группе траплялі ў раунд плэй-офф, дзе па аліпійскай сыстэме змагаліся за медалі турніру. Чэмпіёны і прызёры спаборніцтваў узнагароджваліся медалямі, дыпломамі і карыснай прызавой прадукцыяй. Судзейства турніру ажыцяўляласы з дапамогай атэставаных судзяў нашага клубу і атлетаў сборнай каманды клубу. Узнагароджвалі маленькіх “волатаў” Ілля “Кабан” Булатаў дзеючы Чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод дарослых і Азаркевіч Арцём – адзіны на Беларусі Чэмпіён моладзевай Прэмьер-Лігі ў мужчынскіх катэгорыях. Абодва каратыста – гадаванцы клубу “Волат” ад пачатку.
Кожны удзельнік мерапрыемства атрымаў мноства практыкі і досведу падчас спаборніцтваў, а лепшымі атлетамі турніру сталі:

2010 год нараджэння.
“Золата” – Каморнік Зміцер.
“Срэбра” – Невдах Арцём.
“Бронза” – Белевіч Аліна, Мароз Даніла.

2008-09 год нараджэнняя.
“Золата” – Рызеўскі Арсень.
“Срэбра” – Блашкевіч Цімур.
“Бронза” – Ляхоўскі Азарый, Андрэеў Андрусь.


Падрыхтавалі атлетаў трэнеры ФСК “Волат” – Рак Віталь Іванавіч, Стальмаховіч Мікалай Юр’евіч, Хрысценка Наста Сяргееўна і Загрэкаў Вадзім Ўладзіміравіч.
Адміністрацыя ФСК “Волат” віншуе Чэмпіёнаў і Пераможцаў з паказаным вынікам, ўсіх удзельнікаў з каштоўным досведам, зычым моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў!
З выніковымі пратаколамі турніру можна азнаёміцца у даданам файле!
Праца на карысць Беларускага Спорту будзе працягнутая!
Разам Пераможам!!!