Unmay Cup 2018

Опубликовано: 14.05.2018

5 траўня, 2018 у горадзе Мінску адбыўся турнір па каратэ "Unmay Cup 2018", які ладзіў аднаіменны клуб.

У спаборніцтвах ўзялі ўдзел блізу 400 спартоўцаў з Беларусі і некалькі расійскіх каманд. Наша каманда каратэ выдала на гэтым мерапрыемстве наступны вынік:

Арцём Азаркевіч -"золата" індывідуальнае кумітэ хлопцы 12-13 гадоў да 50 кг.
Ігар Швед - "срэбра" - індывідуальнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў) вышэй за 70 кг.
Мельнік Дзяніс - "срэбра" - індывідуальнае кумітэ хлопцы 12-13 гадоў да 45 кг.
Аляксей Сейсебекаў -"бронза" , індывідуальнае кумітэ кадзеты (14-15 гадоў) вышэй за 70 кг.
Арцём Лявончык - "бронза" , індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў) абсалютная вагавая катэгорыя.
Андрэй Таберка -"бронза" , індывідуальнае кумітэ кадзеты(14-15 гадоў) да 52 кг.
Дуброўскі Вадзім - "бронза" - індывідуальнае кумітэ хлопчыкі 10-11 гадоў вышэй за 42 кг.

Падрыхтавалі спартоўцаў трэнеры па каратэ клубу "Волат" - Віталь Іванавіч Рак, Наста Сяргееўна Хрысценка, Стальмаховіч Мікалай Юр'евіч, Вадзім Уладзіміравіч Загрекаў пры падтрымцы трэнера па фізічнай падрыхтоўцы Maксіма Анатоль'евіча Мазаніка.
Адміністрацыя клубу, спартоўцы іфізкультурнікі віншуюць атлетаў і трэнераў з паказаным вынікам і жадаюць моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў!
РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!!!