Віцебскі Тыгр 2020

Опубликовано: 14.12.2020

У суботу 12 снежня 2020 у горадзе Віцебску, праходзіў традыцыйны рэгіянальны турнір па каратэ “Віцебскі Тыгр 2020”.

Турнір мае працяглую гісторыю і быў зладжаны 19 год запар. Раней, да пандэміі гэтыя спаборніцтвы былі міжнароднымі.
Сёлета ў старце бралі ўдзел больш за 300 атлетаў з Віцебску, Мінску, Гомелю, Наваполацку, Барысаву, Мазыру і Гародні. У тым ліку суполка мінскіх клубаў “Гонар” –сумесная каманда клубаў “Волат”, КумітэТім” і “Унмэй”.
Атлеты ФСК “Волат” прадэманстравалі наступны медальны вынік на гэтым старце:
“Золата”.
Чысцякова Варвара – індывідуальнае кумітэ, кадзеткі (14-15 гадоў), вага вышэй за 54 кг.
Юнчыц Ягор – індывідуальнае кумітэ юнакі 12-13 гадоў, вага вышэй за 50 кг.
“Срэбра”.
Хрысценка Алесь – індывідуальнае кумітэ, кадзеты (14-15 гадоў), вага вышэй за 65 кг.
Загрэкава Валерыя – індывідуальнае кумітэ, дзяўчаты 10-11 гадоў, вага вышэй за 35 кг.
“Бронза”.
Суханяеў Глеб - індывідуальнае кумітэ, кадзеты (14-15 гадоў), вага да 57 кг.
Бароўскі Міраслаў – індывідуальнае кумітэ, юнакі 12-13 гадоў, вага да 40 кг.
Судзейскі корпус турніру па запрашэнні арганізатараў умацавалі атэставанымя судзіі клубу “Волат” – Стальмаховіч Алена, Таберка Андрусь, Швед Ігар і Чэшка Максім!
Падрыхтавалі атлетаў трэнеры клубу “Волат” Стальмаховіч Мікалай Юр’евіч, Хрысценка Наста Сяргееўна, Загрэкаў Вадзім Уладзіміравіч пад кіраўніцтвам Старэйшага Трэнера - Рака Віталя Іванавіча.
Віншуем атлетаў, трэнераў і судзяў з атрыманым досведам і вынікамі, жадаем крэпкага здароўя і далейшых творчых поспехаў!
Разам Пераможам!