Зрабіць крок

Опубликовано: 08.02.2021

У суботу 6 лютага 2021 у горадзе Мінску адбыўся рэспубліканскі турнір па каратэ пад гучнай назвай – “Зрабіць крок за межы магчымага”.

Удзел у турніры ўзялі амаль што ўсе мацнейшыя каманды Беларускага каратэ ў тым ліку і ФСК “Волат”. Агульны лік удзельнікаў турніру –каля 500, геаграфія –Мінск, Наваполацк,Гомель,Магілёў,Барысаў, Мазыр, Гродна, Пінск, Брэст,Бабруйск.
Па шэрагу акалічнасцяў наш склад на гэты старт быў абмежаваны атлетамі ўзроставых груп 14-15 і 16-17 гадоў. Праца атлетаў і трэнераў на татамі прынесла наступны вынік.


“ЗОЛАТА”.
Давідоўскі Раман – індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў) вага вышэй за 68 кг.
Азаркевіч Арцём – індывідуальнае кумітэ юніоры (16-17 гадоў) вага да 68 кг.
Чысцякова Варвара – каманднае кумітэ кадзеткі (14-15 гадоў) у складзе каманды “ГОНАР” – сборная каманда суполкі клубаў каратэ “Волат”, “Унмэй” і “Будакай”.
“БРОНЗА”.
Хрысценка Алесь – індывідуальнае кумітэ, кадзеты (14-15 гадоў) вагавая катэгорыя вышэй за 70 кг

Да таго ж судзейскі корпус турніру быў умацаваны судзямі клубу “Волат” Стальмаховіч Аленай, Чэшкай Максімам і Таберкай Андрусём.
Падрыхтавалі атлетаў трэнеры ФСК “Волат” – Рак Віталь Іванавіч, Стальмаховіч Мікалай Юр’евіч, Хрысценка Настасся Сяргееўна і Загрэкаў Вадзім Уладзіміравіч.

Адміністрацыя клубу віншуе атлетаў і трэнераў з паказаным вынікам і зычыць ім моцнага здароўя і далейшых творчых поспехаў на карысць Радзімы і Роднага клубу!
Разам Пераможам!